top of page

Ад нашых славутых суайчыннікаў нам засталася спадчына ў выглядзе прыгожых выказванняў пра нашу мову. А можа вы паспрабуеце сказаць нешта адметнае пра МОВУ

Уладзімір Караткевіч

 

"Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў"

☆☆☆

Васіль Быкаў

 

"Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская"

☆☆☆

 

Якуб Колас

 

"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"

☆☆☆

Янка Купала

"Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады на Беларусі"

☆☆☆

 

Іван Мележ

 

"Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ"

☆☆☆

 

Браніслаў Тарашкевіч

 

"Аснова нацыянальнага адраджэньня кожнага народу – яго родная школа"

☆☆☆

 

Ніл Гілевіч

 

"Сёння матчынай мовы, а заўтра Засаромiшся мацi самой?"

☆☆☆

Янка Сіпакоў

 

"Можа таму і памірае ад настальгіі (самай чорнай і самай сьветлай хваробы) чалавек, які пры жывой радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову ад сваіх дзяцей"

☆☆☆

 

Францішак Багушэвіч

 

"Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю"

☆☆☆

Алесь Разанаў

 

"Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор ‒ мова"

 

Францішак Багушэвіч

 

"Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ‒ ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!"

☆☆☆

 

Уладзімір Караткевіч

 

"Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесце... А можа, тысячы тысяч? Усё адно, нават іх будзе мала, каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што мільёны тваіх людзей самім існаваннем сваім з самага пачатку дзён кожным трапным словам, кожнай любоўнай ці гнеўнай думкай, кожным знішчальным, здзеклівым, іранічным або, наадварот, добрым, лірычным сказам славяць цябе. І славіць будуць, пакуль не скончыцца жыццё людское і думка людская на Зямлі"

☆☆☆

 

Максім Танк

 

"З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, ‒ ты выткана, дзiўная родная мова."

☆☆☆

 

Ларыса Геніюш

 

"Сёньня на пласе родная мова. Вырваць жывую належыць з вагню. Слова «кахаю» – слабае слова. Мужнае слова – «абараню»!"

☆☆☆

 

Анатоль Крывіцкі

 

"Роднае слова. Яно ўваходзiць у наша жыццё з вуснаў мацi яшчэ ў маленстве. У цiхiм журчаннi матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўлiваць яго своеасаблiвыя формы i гучанне. Незвычайнае хараство i зладжанасць чуецца нам у гучаннi роднага слова. Яно то ласкавае i пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае i плаўнае, як далячынь палёў i азёрныя блакiты, то звонкае i пералiвiстае, як празрыстыя крынiцы i песнi птушак, то суровае i грознае, як навальнiчныя хмары"

☆☆☆

 

Алесь Гарун

"Ты, мой брат, каго зваць беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся; Як нi зрокся яе пад прымусам, Так i вольны цяпер не зракайся."

☆☆☆

 

Анатоль Сыс

 

"Нам мова далася крывёю"

☆☆☆

 

Максім Багдановіч

 

"Выціскаючы беларускую мову з школы, мы хілім да растраты вынікаў велізарнай, шматвяковай духоўнай працы цэлага народа, збіваем думку дзіцяці з натуральных псіхалагічных сцяжынак і груба абцінаем ягоны душэўны свет"

☆☆☆

 

Зянон Пазьняк

 

"На справе змагацца з русіфікацыяй проста, я б сказаў, зусім проста. Трэба беларусам усюды і з усімі ў сваёй краіне размаўляць, пісаць і гаварыць — па-беларуску. Гэта тым больш проста, што беларуская мова – адна з найбольш дасканала распрацаваных, багатых і прыгожых моваў на сьвеце, у якой стварылася і сцьвердзілаля вялікая духоўная культура беларускага народу"

☆☆☆

 

Леў Сапега

 

"Не чужой якой мовай, але сваёй уласнай законы пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім. (Старажытнабеларускі арыгінал: "Не обчим яким языком, але своим власным права списаные маем и каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведати можем")"

☆☆☆

 

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

 

"Ваш суд мне не страшны, хай злосна скавыча У будцы сабака, увагі на пса не звярну я. Як раіць пясняр Сыракомля, пішу я Цяпер, як заўсёды, на мове мужычай"

bottom of page