Razmova
Далучайцеся да нашай РазМовы. Шчыра і з павагай. Калі вы сэрцам адчуваеце прыгажосць нашай мовы, шануеце яе, далучайцеся. Калі вы неабыякавыя да лёсу свайго найвялікшага скарбу, роднай мовы, далучайцеся. Давайце паразмаўляем. Пра сваю мову і на сваёй мове!
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны #ДзеньРоднайМовы. Ён быў абвешчаны ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія-мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.
21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам. Хто б ты ні быў – дарослы ці малады, жанчына ці мужчына, селянін ці гараджанін, студэнт ці настаўнік – ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая – беларуская мова.