Razmova
Далучайцеся да нашай РазМовы. Шчыра і з павагай. Калі вы сэрцам адчуваеце прыгажосць нашай мовы, шануеце яе, далучайцеся. Калі вы неабыякавыя да лёсу свайго найвялікшага скарбу, роднай мовы, далучайцеся. Давайце паразмаўляем. Пра сваю мову і на сваёй мове!
Мову можна пачуць, на ёй можна размаўляць. А ці можна мову ўбачыць? А можа намаляваць? Давайце паспрабуем. У любой тэхніцы і стылі. Можаце маляваць нават словамі.
Я лічу, што мой малюнак можна назваць "Вытокі". Чаму так? Для чалавека, на якой мове ён бы не размаўляў, родная мова - гэта вытокі, сцежка ў вялікі мір. Чалавек столькі разоў чалавек, колькі моў ён ведае. Але родная мова для яго самая мілагучная , сама блізкая, у ёй нашы карані і крыніцы, наш бусел у небе, наша сонейка.
АЎТАР: ГРУДСКАЯ КАРЫНА, 15 гадоў, вучаніца 10 класа, Ліцэя № 1 г.Гродна
Аўтар: Губко Валерыя, 15 гадоў, вучаніца 9 класа Ліцэя №1
"Крысталападобная прыгажосць роднай мовы"
Вучні нашага ліцэя запісали самыя прыгожыя словы беларускай мовы на дыктафон і вырасцілі гэты крыстал. Вось яна прыгажосць нашай мовы!
Аляксейчык Анастасія, Качаноўская Надзея, Белая Марыя 2015 ліцэй №1 г.Гродна
На маім малюнку я хацела паказаць дзяўчынку як сімвал краіны і мовы. Мова - гэта адлюстраванне народа і яго звычаяў, таму дзяўчына стаіць у вышыванцы, а на главе ў яе - кветкавы вянок
Аўтар: Бессараб Алеся 14 гадоў, 9 клас Ліцэя №1 г.Гродна
Я вельмі люблю нашу мову! Яна ветлівая, ласкавая, пяшчотная і прыгожая. Хочацца, каб такія словы як "вялікі дзякуй", "калі ласка", "добрага дня", "да сустрэчы" гучалі часцей. Каб нашай мовай валодалі ўсе: дзеці і дарослыя. Няхай льецца яна з тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі кніг, гучыць у размовах. "Пакуль жывая мова – жывы народ!"