top of page

Помнікі беларускай мове

Помнік літары " Ў " - помнік у Полацку, прысвечаны 22-й літары беларускага алфавіту. Размешчаны ў цэнтры горада, у бульвары праспекта Францыска Скарыны. Усталяваны ў верасні 2003 года падчас святкавання 10-га «Дня беларускага пісьменства". Ідэя помніка належыць, на той момант, старшыні Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміру Тачыле. Аўтар помніка-беларускі мастак з Полацка Ігар Куржалаў. Помнік зроблены ў выглядзе вокладкі кнігі, на якой змешчаныя словы з літарай "Ў", а таксама цытата з верша Рыгора Барадуліна : "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, Ад Полацка пачаўся свет”
 

11111111111111111111111111.jpg
bottom of page